Палессе як ландшафт умяшальніцтва Прастора, уладаранне, тэхналогія і экалогія на еўрапейскай перыферыі ў 1915-2015 гг.

Кіраўніцтва праекта: д-р Анна Вероніка Вендланд, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходне-Цэнтральнай Еўропы імя Гердэра, г. Марбург

каардынацыя праекта: д-р Сільке Фенглер, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходне-Цэнтральнай Еўропы імя Гердэра, г. Марбург

Партнёры па праекта: праф. д-р Томас Бон, кафедра гісторыі Ўсходняй Еўропы Ўніверсітэта імя Юстуса Лібіга г. Гісэна, праф. д-р Клаўдыя Крафт, кафедра найноўшай гісторыі Еўропы Ўніверсітэта г. Зігена

Падтрымка праекта: камітэт па конкурсах Сената (SAW) Таварыства ім. Лейбніца ў рамках Пакта ў падтрымку навуковых даследаванняў і інавацый

Перыяд рэалізацыі: 11.2015 – 10.2018

Гісторыю ўсходу Еўропы ў ХХ стагоддзі часта пішуць як гісторыю гвалту і катастроф, вынікам чаго сёння стаў наратыў траўматызаванай у эпоху крайнасцяў Усходняй Еўропы ад “крывавых земляў” да чарнобыльскай зоны з выражанай тэрытарыяльнай характарыстыкай. Наша мэта – стварыць па-за межамі такіх устойлівых наратыўных структур гісторыю Ўсходняй Еўропы найноўшага часу з большым улікам прасторы як чынніка, якая, тым не менш, будзе адэкватна апісваць траўматычны гістарычны досвед.

Мы абапіраемся на распрацаваную ў камандзе праекта канцэпцыю “ландшафту ўмяшальніцтва”. Паняцце “ландшафт” паказвае, што мы не толькі разумеем прастору як кантэйнер для гістарычных падзей, але і цікавімся ўзаемадзеяннем ландшафту і прасторы, з аднаго боку, і суб’ектаў гісторыі – з другога. “Умяшальніцтва“ разумеецца як працэс, у якім суб’екты гісторыі выступалі не толькі ахвярамі, але і выпрацоўвалі ўласныя стратэгіі засвойвання, непакоры і атрымання выгады, прычым стратэгіі, якія вынікалі ў тым ліку і са спецыфікі ландшафту, у якім гэтыя людзі дзеялі.

Тэарэтычную канцэпцыю мяркуецца апрабаваць на прыкладзе прыроднага і гістарычнага ландшафту Палессе [польск. Polesie, укр. Полісся, руск. Полесье, ням. Polesien]. Палессе – адзін з апошніх буйных пойменных і балотных ландшафтаў Еўропы ў памежжы Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі. У ХХ ст. тут адбываліся велізáрныя трансфармацыі ландшафту і жыццёвых сусветаў. Умяшальніцтва адбывалася шляхам планавання развіцця і выкарыстання тэрыторыі, уладарання і ўкаранення новых тэхналогій. Палессе было арэнай дзвюх сусветных войнаў, генацыдаў, шырокамаштабных кампаній цэнтралізацыі і мадэрнізацыі, якія ажыццяўлялі ў свой час розныя ўладары краю. З 1930-х гг. тут неаднаразова рабіліся спробы асушвання балот. З 1970-х гг. Савецкі Саюз планаваў ператварыць украінскую частку Палесся ў энергетычны ландшафт, таму былі пабудаваны тры буйныя атамныя электрастанцыі з адпаведнай інфраструктурай. Адна з іх, Чарнобыльская АЭС, у 1986 г. стала глабальным сімвалам сучаснага транснацыянальнага “грамадства рызыкі” і пагрозы, якую нясуць “рызыкоўныя тэхналогіі”.

Карта "Палессе ў 20-м і 21-м стагоддзі" (Крыніца: Гердэр-Інстытут, Марк Фрыдзе)

Тры падпраекты:

1. Практыкі ўладарання і адміністрацыйная дзейнасць у эпоху сусветных войнаў, 1915-1945 гг. (Універсітэт г. Зігена),

2. Асушванне балот і выміранне вёсак на беларускім Палессі, 1965–2015 гг. (Універсітэт імя Юстуса Лібіга г. Гісэна) і

3. Украінскае Палессе як ядзерны ландшафт, 1965-2015 гг. (Інстытут гістарычных даследаванняў Усходне-Цэнтральнай Еўропы імя Гердэра, г. Марбург)

прысвечаны вывучэнню розных перыядаў часу і формаў умяшальніцтва. Разам з гэтым мы запрашаем экспертаў – прадстаўнікоў розных дысцыплін да супольнага абмеркавання прапанаванай канцэпцыі з мэтай яе ўдакладнення. З дапамогай эмпірычнай базы, напрацаванай у межах падпраектаў, і вынікаў тэарэтычнай дыскусіі мы хочам высветліць, наколькі канцэпцыя “ландшафту ўмяшальніцтва“ лепш прыдатная да апісання комплексу ўзаемадзеянняў паміж чалавекам, прасторай, прыродай і тэхнікай на ўсходзе Еўропы, чым наяўныя інтэрпрэтацыйныя мадэлі.

 

 

Пінск, цэнтральныя могілкі (Крыніца: Дзіяна Зіберт)

Тэхнікі панавання на балоце і межы іх дзеянні. 1914-1941

Навуковы кіраўнік: праф. д-р Клаўдыя Крафт, Універсітэт г. Зігена

Навуковы супрацоўнік: д-р Дыяна Зіберт, Універсітэт г. Зігена

Праект вывучае з якімі мэтамі і якімі метадамі ваенныя і грамадзянскія інтэрвенты ўсталявалі сваё панаванне над Палессем, вельмі маланаселеным, але успрыманым як прастора супраціву рэгіёнам і яго мясцовымі жыхарамі падчас сусветных і грамадзянскіх войнаў, а таксама ў мірны час.

Палессе было тэатрам ваенных дзеянняў і перадавой фронту ў час Першай сусветнай вайны. Яго заходняя частка належала ў 1921–1939 гадах Польшчы, а ўсход – Савецкаму Саюзу. З 1939 па 1941 год згодна з пактам Молатава – Рыбентропа Савецкі Саюз захапіў і заходнюю частку Палесся.

Як мясцовыя жыхары, так і прыезджыя ўспрымалі Палессе ў гэты перыяд па-рознаму: адны ў якасці жывапіснага аб’екта пейзажнага жывапісу, іншыя як месца здабычы торфу; адны як маланаселены рэгіён, нават як балоцістую terra non grata, іншыя ж як вобласць яўэйскіх мястэчак. Палессе, акрамя таго, трактавалася як старажытнаўкраінскі, старажытнабелaрускі і старажытнаславянскі ландшафт.

Якім чынам працэсы навучання і перадачы ведаў паўплывалі ў гэты перыяд на інструкцыі да дзеяння і прасторавыя канцэпцыі кіруючых класаў? Якія стратэгіі супраціву, падпарадкавання і прысваення распрацавалі карэнныя жыхары гарадоў, мястэчак і вёсак, рэагуючы на навязаныя ім тэхнікі вядзення вайны, кіравання, каланізацыі і мадэрнізацыі, коратка – тэхнікі панавання?

Палессе было ў гэты час прасторай сутыкненняў і супрацоўніцтва, прасторай прыцягнення і адштурхоўвання, прасторай паміж тэрорам і нармальнай штодзённасцю, паміж тэрытарыялізацыяй і новым запусценнем, паміж усяленнем бяспекі і з'яўленнем новых рызыкаў, паміж канструяваннем "сваіх" і "іншых".

Абапіраючыся на класічны аналіз архіўных тэкстаў і другаснай літаратуры, мы даследуем механізмы, як на Палессі сфармаваўся ландшафт умяшання, за які то ваявалі, а то нават не звярталі на яго ўвагі, то перадавалі яго як традыцыю з пакалення ў пакаленне, a то разбуралі, то захоўвалі ў памяці, a то зноў забываліся на яго.

 

 

Крыніца: Арцём Куйда

Меліярацыя і калектывізацыя Беларускага Палесся. 1965-2015

Навуковы кіраўнік: праф. д-р Томас М. Бон, Універсітэт імя Юстуса Лібіга г. Гісэна

Навуковы супрацоўнік: Арцём Куйда, Універсітэт імя Юстуса Лібіга г. Гісэна

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў праекта даследаванне Беларускага Палесся ў кантэксце савецкай мадэрнізацыі ў эпоху постсталінізму. Навуковую цікавасць выклікае даследаванне Палесся як сельскагаспадарчай і сацыяльна-культурнай эксперыментальнай пляцоўкі.

Генеральная схема меліярацыі Палесся была распрацаваная яшчэ ў перыяд кіравання Мікіты Хрушчова, але комплексная меліярацыя распачалася толькі пасля сакавіцкага Пленума ЦК КПСС 1965 г. і прыняцця новай сельскагаспадарчай праграмы. Асобная ўвага аддавалася асушэнню палескіх балотаў як сродку паскоранага развіцця аграрнага сектара.

Усяго на Палессі было меліяравана каля двух мільёнаў гектараў зямель. Аднак няправільны падыход да апрацоўкі асушаных зямель і недастатковая навуковая база прывялі ў многіх месцах да спусташэння і эрозіі глебы. Менавіта тады нарадзіўся тэрмін «Беларуская пустыня».

Асновай даследавання ў першую чаргу з'яўляюцца планы беларускага і агульнасаюзнага ўрадаў, датычныя меліярацыі, а таксама архіўныя фонды створанага ў Пінску ў 1966 г. Галоўнага ўпраўлення па асушэнні зямель і будаўніцтве саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР (Галоўпалесводбуд).

Асобнай увагі заслугоўваюць стратэгіі пераходу да новай аграрнай палітыкі, адаптацыя насельніцтва і ягоныя пратэсты. Крыніцамі даследавання ў гэтым выпадку з'яўляюцца пратаколы і справаздачы мясцовых органаў улады і партыйных камітэтаў, а таксама скаргі і інтэрв'ю са сведкамі гісторыі.

З унутранай перспектывы разглядаецца роля мясцовага насельніцтва не толькі як аб'екта планавання і аптымізацыі, але таксама як суб'екта са спецыфічнай стратэгіяй рэагавання на ўзнікаючыя праблемы.  У дадзеным кантэксце вялікі інтарэс выклікаюць звесткі пра пошукі ўласнай выгады і магчымае ўхіленне або невыкананне насельніцтвам інструкцый, а таксама яго стаўленне да навуковых і працоўных кадраў немясцовага паходжання.

 

 

Супрацоўнікі Чарнобыльскай АЭС па дарозе на працу (Крыніца: pripyat.com, Аляксандр Сірата)

Украінскае Палессе як ландшафт атамнай энергетыкі і трансфармацыя лакальных ідэнтычнасцяў. 1965-2015

Навуковы супрацоўнік: д-р Святлана Балтоўская, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходне-Цэнтральнай Еўропы імя Гердэра, г. Марбург

Дадзены праект вывучае гісторыю ўкраінскага Палесся як гісторыю ўмяшання ў кантэксце (пост-)савецкай атамнай прамысловасці. У 1970-я гады там былі пабудаваныя тры атамныя электрастанцыі з спадарожнай інфраструктурай: Чарнобыльская, Ровенская і Хмяльніцкая АЭС. Такім чынам, "атамграды" сталі ў гэтым водна-балотным краі гарадскімі населенымі пунктамі новага тыпу. Будаўнічыя пляцоўкі і АЭС далі мясцовым жыхарам новыя перспектывы працаўладкавання і прыцягнулі працоўных-мігрантаў з усіх канцоў Савецкага Саюза.

Савецкая прапаганда падавала гэты працэс як паспяховую гісторыю мадэрнізацыі, адукацыі і росту матэрыяльнага дабрабыту. Тым не менш, амаль няма дакладных дадзеных аб рэальнай выгадзе атамнай энергетыкі для Палесся і дадзеных аб успрыманні гэтага развіцця на месцах.

Пасля катастрофы 1986 года асабліва востра паўстала пытанне рэальнага кошту і выдаткаў атамнай энергетыкі. На Палессі былі ажыццёўлены новыя многостронние ўмяшанні ў ландшафт: масавая эвакуацыя мясцовага насельніцтва, дарагая барацьба з наступствамі аварыі і кантамінацыі тэрыторыі (толькі паміж 1986 і 1992 гадамі больш за 600 000 чалавек сталі ліквідатарамі аварыі); вяртанне самасёлаў і паступовая пераарыентацыя закрытай Чарнобыльскай зоны ў выпрабавальную пляцоўку-запаведнік для навуковых даследаванняў, а таксама такія з'явы, як турызм катастроф і паўсюднае марадзёрства.

Аднак, вывад з эксплуатацыі Чарнобыльскай АЭС у 2000-м годзе стаў для Ровенскай і Хмяльніцкай атамных электрастанцый часам іх імклівага росту. Там стварэнне энергетычнага ландшафту дагэтуль успрымаецца і і працягвае пісацца далей як украінская гісторыя поспеху.

Праект апісвае новыя адносіны, створаныя ўзаемадзеяннем тэхналагічных артэфактаў, акцёраў і ландшафту. У цэнтры стаіць пытанне аб тым, як тэхнапалітычны рэжым трансфармаваў мясцовыя ідэнтычнасць і лад жыцця. Даследаванне грунтуецца, галоўным чынам, на інтэрв'ю з (былымі) жыхарамі атамных гарадоў і навакольных сельскіх раёнаў, a таксама на архіўных матэрыялах, візуальных крыніцах і музейных рэпрэзентацый.